КРЫХУ ПРА СЯБЕ
Завуць мяне Алесь
Прозьвішча - Рапека
Нарадзіўся 24 лістапада 1969 году ў слаўным горадзе Менску, што на Беларусі (ня блытаць з Мінскам польскім!). Скончыў Менскі Радыётэхнічны Інстытут, Факультэт Аўтаматызацыі Кіраваньня ў 1992 годзе. Атрымаў дыплём па спецыяльнасьці "Аўтаматыка й кіраваньне ў тэхнічных сістэмах". У 1999 годзе атрымаў ступень Магістра (M.Sc. in Cognitive Science) у Новым Баўгарскім Універсітэце, Сафія, Баўгарыя. Паміж 1992 і 1997 працаваў у Інстытуце Тэхнічнай Кібернэтыкі Акадэміі Навук Беларусі. Зараз выкладаю ў Беларускім Дзяржаўным Універсітэце, а таксама ў Беларускай Дзяржаўнай Палітэхнічнай Акадэміі.
Сфэра навуковых цікавасьцяў - штучны інтэлект і прадстаўленьне ведаў. Больш дакладна - мадэлі прадстаўленьня ведаў і эпістэмалёгія. Акрамя гэтага цікаўлюся філязофіяй навукі. Любімая галіна ведаў - кагнітыўная навука. Зьяўляюсь адным з редактароў зборніку "Кагнітыўныя штудыі"
Прафесійна звязаны з кампутарамі. Выкладаю шэраг прадметаў, так ці йнакш звязаных з кампутарамі й кампутарнымі метадамі.
Ніжэй вы знойдзеце больш падрабязныя зьвесткі пра мяне, якія я згрупаваў у пэўныя катэгорыі.
|
Праца |
|
Вольны час |
|
Кагнітыўныя штудыі |
Мой электроный адрас: repeko@rocketmail.com